Сайт Prokopovi.ch вяртаецца


Пасля ўвядзення 30-адсоткавага падатку на набыццё замежных грошай у Беларусі можа аднавіцца чорны рынак валюты.

Пра ўвядзенне часовага падатку на набыццё валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі паведамляе БелТА са спасылкай на Нацбанк.

«З улікам узрастаючага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку прынятае рашэнне аб часовым увядзенні 30-адсоткавана збору пры набыцці валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць дадзены збор пры набыцці валюты на біржы, грамадзяне – у выглядзе камісіі пры набыцці ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт», – інфармуюць у Нацбанку.

Пры гэтым падыходы да курсаўтварэння застануцца нязменнымі, а грамадзяне і прадпрыемствы змогуць набываць і прадаваць валюту без абмежаванняў.

Тым часам пасля трохгадовага маўчання ў сацсетках актывізаваліся стваральнікі сайту Prokopovi.ch, які быў пасярэднікам для набыцця валюты беларусамі ў 2011 годзе, калі яе не было ў банках.

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў