У Беларусі ўжо трэці месяц расце колькасць беспрацоўных


Трэці месяц запар расце колькасць беспрацоўных.

На 1 красавіка неўладкаванымі былі 43 426 асобаў, паведамілі ў Мінпрацы. Гэта на 664 асобы больш, чым месяц таму. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў цэлым па краіне склаў 1 % да эканамічнага актыўнага насельніцтва.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя вышэй за ўсё на пачатак красавіка быў у Віцебскай вобласці – 1,3 % ад эканамічна актыўнага насельніцтва (што на 0,1 % больш, чым месяц таму). У іншых рэгіёнах гэты паказнік складае: у Берасцейскай ды Гомельскай – 1,2 %, у Гарадзенскай – 1,1 %, у Менскай – 1 %, Магілёўскай – 1 %, у Менску – 0,5 %.

У колькасным выражэнні больш за ўсё беспрацоўных у Берасцейскай вобласці (7 281 чалавек), менш за ўсё – у Магілёўскай (4 600 чалавек).

Як працаўнікі 3 месяцы чакаюць сваіх заробкаў

Пры гэтым за мінулы месяц вырасла колькасць вакансіяў. На 1 красавіка ў цэнтрах занятасці было 44 319 прапановаў ад наймальнікаў – гэта на 4 110 вакансіяў больш, чым на 1 сакавіка.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў