У Беларусі ўвядуць адказнасць за нацысцкія татуіроўкі


За нанясенне або публічнае дэманстраванне тату з выяваю нацысцкай сімволікі парушальнікам будзе пагражаць штраф да 30 базавых велічыняў або адміністрацыйны арышт.

Адпаведныя змены ў КаАП прапануе ўнесці Міністэрства ўнутраных справаў. МУС прапануе новую рэдакцыю артыкула 17.10, у якім прадугледжваецца павелічэнне памеру штрафу (да 20 базавых велічыняў для фізічных асобаў, да 70 базавых велічыняў для індывідуальных прадпрымальнікаў, да 70 базавых велічыняў для юрыдычных асобаў), а таксама ўвядзенне санкцыі за паўторнае правапарушэнне.

Згодна з прапановаю МУС да адказнасці будуць таксама прыцягваць за «вітальныя жэсты нацыянал-сацыялістаў, паролі, лічбы, у якіх зашыфраваныя імёны фюрэра, разнастайныя руны, «кельты», «калаўрот».

Паводле «СБ. Беларусь сегодня», такая ініцыятыва МУС не мае аналагаў у свеце.

Фота: tattooha.com

ЮВ, belsat.eu, паводле sb.by

Стужка навінаў