У Беларусі святкуюць Дзень маці


«Нам застаецца ад матуль і шчырасць іхная, і ласка», – пісаў пра беларускіх мацярок Рыгор Барадулін.

14-га кастрычніка ў Беларусі адзначаюць Дзень маці, які прымеркаваны ў нашай краіне да праваслаўнага свята – Покрыва Найсвяцейшае Багародзіцы.

Паводле хрысціянскага падання, у 910 годзе на Канстанцінопалю пагражала небяспека ад мусульманаў-сарацынаў, якія падступалі да гораду. Падчас богаслужэння ў адной з цэркваў людзі пабачылі Багародзіцу, якая ішла па паветры і была асветленая нябесным святлом. Яна зняла са сваёй галавы покрыва і ахінула ім людзей, якія былі ў святыні, абараняючы іх ад ворагаў. У гонар гэтай падзеі з’явілася адмысловае свята.

Шмат хто з беларускіх класікаў прысвяціў шэраг сваіх твораў маці.

«Колькі сягоння на іх
Віднеецца чорных, глыбокіх
Шрамоў і маршчынаў,
Гэта сляды, што навекі пакінуў
Шлях наш суровы.

Толькі заўсёды,
Як мы зберымося дамоў
I на стол пакладзе рукі маці,
Быццам ад сонца, ад іх пасвятлее ў хаце
I ў сэрцы», – пісаў Максім танк у сваім верлібры «Рукі маці».

Рыгор Барадулін гэтак у вершаванай форме расказаў ушацкую легенду пра маці:

«Яны сядзелі каля агню,
Кармілі галодны агонь ламаччам.
I сын раптоўна схапіў галаўню
I торкнуў, гарачую,
Ў вочы матчыны.

Агонь ні на што не зважаў,
Балюючы,
Ды стала светла аслеплай начы
Ад крыку матчынага балючага:
– Сыночак, рукі не абпячы!»

На верш Генадзя Бураўкіна «Матуля» музыка Зміцер Вайцюшкевіч напісаў музыку.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=-Wup15Rzgn0″][vc_column_text]Матулю ўзгадваюць у шматлікіх народных беларускіх песнях, з ёю дзеляцца згрызотамі, жалем і журбою.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=XbkQnwwadRk”][/vc_column][/vc_row][vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=H490jyllHJg”][vc_column_text]«Белсат» шчыра віншуе ўсіх беларускіх мацярок ды жадае ім як мага больш радасных і шчаслівых хвіль у жыцці.

Прапануем вашай увазе леташні матэрыял «Аб’ектыву», падрыхтаваны да Дня маці: Як жыве шматдзетная беларуска?[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=1MKy3kuZz6E”][/vc_column][/vc_row]МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў