У Беларусі створаць новую папраўчую калонію


У Наваполацку ліквідуюць лячэбна-працоўны прафілакторый №8 і створаць на яго базе папраўчую калонію №1. Адпаведны ўказ апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Ліквідацыя ЛПП і стварэнне калоніі мусіць адбыцца цягам 3 месяцаў. Робіцца гэта «у мэтах аптымізацыі структуры крымінальна-выканаўчай сістэмы МУС».

Сістэма ЛПП прадугледжвае ізаляцыю асобаў, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію. Пры гэтым грамадзяне ў ЛПП не зʼяўляюцца асуджанымі да пазбаўлення або абмежавання волі і не лічацца адміністратыўна арыштаванымі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары