У Беларусі створаць інстытут «замяшчальнай сям'і»: за ўзнагароду і магчымасць атрымаць кватэру ў спадчыну


У нашай краіне зʼявіцца магчымасць «усынаўляць» старых і інвалідаў.

Адпаведныя папраўкі ўнясуць у закон «аб сацыяльным абслугоўванні», які 18 траўня разгледзяць у парламенце ў другім чытанні.

У заканадаўстве зʼявіцца паняцце «замяшчальнай сямʼі», калі працаздольная асоба за заробак зможа весці сумесную гаспадарку са старымі ды інвалідамі, такім чынам, пашырыўшы магчымасць сацыяльнай дапамогі для гэтых людзей.

Паводле дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Таццяны Старынскай, тэрмін замяшчальнай сямʼі ў Беларусі ўводзіцца ўпершыню.

Узяць абавязкі замяшчальнай сямʼі зможа толькі той, хто паводле закону не абавязаны ўтрымліваць сваіх састарэлых сваякоў.

За догляд будуць плаціць. Пакуль у праекце закону агаворваецца, што працаздольны грамадзянін будзе атрымліваць «заробак памерам 0,25 стаўкі», а таксама зможа разлічваць і на іншую ўзнагароду, у тым ліку атрыманне ў спадчыну кватэры.

Стварэнне замяшчальнай сямʼі будзе падставай вызваліць беспрацоўнага ад выплаты сацыяльнага збору, адзначыла Старынская.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў