У Беларусі стартуе футбольны сезон. Што пакажа «вялікая чацвёрка» клубаў?


Фота dynamo-brest.by

Без сумневаў увесь рух у беларускім футболе будзе вакол чатырох вялікіх клубаў – два Дынама, Шахцёр і БАТЭ. Астатнія сёння выглядаюць масоўкаю, якая наўрад лі будзе прэтэндаваць на нешта сур’ёзнае. Чаго чакаць ад гэтага сезону, на гэты пытанні мы паспрабавалі адказаць разам з нашымі экспертамі.

Сезон традыцыйна адкрыецца паядынкам за Суперкубак, у якім сустрэнецца чэмпіён і ўладальнік Кубка Беларусі. Такім чынам, у Менску 10 сакавіка сыдуцца БАТЭ і берасцейскае «Дынама», а ўжо на наступны дзень матчы ¼ фіналу Кубка Беларусі, у іх згуляюць «Крумкачы» – «Нёман», «Шахцёр» – «Днепр». Сам жа чэмпіянат пачнецца 30 сакавіка.

БАТЭ радыкальна змяніў твар

Упершыню ў сваёй гісторыі БАТЭ паклікаў на пасаду галоўнага трэнера чалавека не з клубнай сістэмы. Раскручаны спецыяліст Алег Дулуб прыйшоў у Барысаў са сваёй камандай і жаданнем зрабіць БАТЭ яшчэ лепей. Але здаецца, у гэтым годзе нязменны на працягу дванаццаці гадоў чэмпіён рызыкуе страціць тытул. БАТЭ згубіў шэраг лідараў: скончыў карʼеру Віталь Радзівонаў, зʼехаў на Кіпр абаронца Палякоў, у Казахстан перабраўся Аляксандр Валадзько, а ў Швейцарыю грузін Гвілія. На змену прыйшлі тры серба – Філіповіч, Васілевіч і Сімавіча, і ў БАТЭ стала адразу стала пяць футбалістаў з гэтай краіны. Складана сказаць, як настолькі абноўленая каманда будзе каціць па турнірнай дыстанцыі.

«Дынама» Менск: цішыня і спакой

А вось менскае «Дынама» поўнае супрацьлегласць Барысаву. Гэтую зіму сталічны клуб правёў вельмі спакойна, і па сутнасці не панёс не адной сурʼёзнай страты. «Дынама» падпісала ганца Яхаю, балгарына Стаянава, і майстравітых беларусаў – Салаўя, Гурэнку, Макася, Іванова. І вядома, галоўны плюс падпісной кампаніі вяртанне з Грэцыі галкіпера зборнай Беларусі Гарбунова. Так што менскае «Дынама» у гэтым сезоне без медалёў застацца не павінна.

«Шахцёр»: працяг рэвалюцыі

Летась «Шахцёр» узначаліў паляк Марэк Зуб, тады клуб быў лідарам, і меў высокія шанцы на чэмпіёнства, але ўсё бяздарна разгубіў у самым канцы чэмпіянату, і ў выніку апынуўся толькі на трэцім месцы. Зуб працягнуў радыкальна абнаўляць каманду, і скандальна развітаўся з лідарамі «Шахцёру» – форвардам Янушам і хаўбекам Аляхновічам. Таксама салігорскі клуб практычна цалкам абнавіў свой легіянерскую складнік развітаўшыся з харватамі Црепулей і Багарычем, фінам Сойрі, Зломіслічем з Босніі і Іван Караджевым з Балгарыі. Ім на змену прыйшлі калумбіец Каньяс, расеец Яўген Казлоў і славак Юліус Сёке, а таксама Джэксан з Ліберыі. Але на наш погляд, Шахцёр гэтым разам апынецца чацвёртым лішнім.

Берасцейскае «Дынама»: эвалюцыя замест рэвалюцыі

У мінулым годзе Берасце правяло неадназначную трансферную кампанію, у выніку летам давялося сурʼёзна перабудоўваць каманду. На гэты раз у «Дынама» падышлі да яе стварэння больш грунтоўна. Крок нумар адзін – запрашэнне на трэнерскі пост чэха Радаслава Латала. Крок нумар два – падпісанне самага раскручанага гульца на ўнутраным футбольным рынку – Паўла Савіцкага, крок нумары тры – запрашэнне ў каманду аўстрыйца Готала і грэка Каргаса, крок нумар чатыры – дамовы з галкіперам зборнай Беларусі Гутарам і славенцам Філіпавічам. Адзіны мінус – збег у Мексіку аргентынец Торэс. Упершыню ў сваёй гісторыі Берасце можа стаць чэмпіёнам.

А зараз слова нашых экспертам, якім мы задалі тры пытанні:

1. Чаканні ад новага футбольнага сезону?
2. Ацэніце, як правялі зіму чатыры галоўных фаварыты сезону?
3. Ці можна ў гэтым сезоне чакаць гучных скандалаў у беларускім футболе, і якіх?

Сяргей Кайко, галоўны рэдактар газеты Пресбол

1. Чаканні цалкам традыцыйныя. Чакаю яркіх сюжэтаў, новых імёнаў і медальную інтрыгу да апошняга тура. Чакаю еўракубкаў, цікавасць да якіх падагравае змененая схема кваліфікацыі. Чакаю матчаў зборнай, цікавасць да якіх падагрэтая ўзніклай Лігай нацыяў. Ну і ўсё такое іншае, што закладзена ў календары ў выглядзе міны запаволенага дзеяння. Асабліва чакаю, што мне будзе цікава назіраць за футболам-2018 і працаваць у ім.

2. Калі па форме, то нармальна правялі. Як кажуць трэнеры, выканалі ўсе намечанае. Зборы, спарынгі, трансферы… Калі ўнікаць у змест, то на думку адразу прыходзіць Алег Дулуб і БАТЭ. Гэты саюз гістарычная падзея для футбольнага Барысава. А пытанне «Як у іх атрымаецца?» – адзін з галоўных пытанняў новага сезону. Я не хачу загадваць, хто якое месца зойме, дурная гэта справа ў сакавіку. Але адным адчуванне падзеліцца. Мне здаецца, у акрэсленую чацвёрку фаварытаў на фінішы, а то і раней уклініцца нехта старонні – якая-небудзь цёмны конік, магчымасці якой мы пакуль ва ўпор не бачым.
3. Скандалы чакаць не можна – трэба. Яны былі, ёсць і будуць у любым футболе. Канкурэнтнае асяроддзе ў нашай вышэйшай лізе стала цвярдзей – адпаведна, вырас і верагоднасць зрыву разьбы. Памылкі суддзяў, палымяныя тырады трэнераў, безграшоўе ў якім-небудзь чарговым мядзведжым куце… Да ўсяго гэтага трэба быць гатовым. А вось «дагаварнякоў», спадзяюся, у новым сезоне не будзе – а то колькі ж можна?

Аляксандр Галянчук, прадстаўнік прэс-службы футбольнага клубу Іслач

1. Усе ўжо зачакаліся на пачатак новага сезону. Я спадзяюся, што сезон 2018 атрымаецца не менш інтрыгуючым, чымся папярэдні. Мне будзе цікава паглядзець на дуэль маладых трэнераў – Віталя Жукоўскага і Івана Біончыка. Абодва спецыялісты ў 2017 годзе выцягнулі каманды з непрыемнага становішча. Таксама цікава, як пакажа сябе ў гэтым сезоне мая «Іслач», якая цяпер пачне чэмпіянат у роўных умовах. Бо фінал мінулага сезон паказаў, што каманда з характарам.
2. Вельмі цікава, якім будзе новы БАТЭ, ці здолее Алег Дулуб з памочнікамі ўтварыць унутры клубу тых самой хіміі, пра якую гаварылася, і выканаць з абноўленай камандаю максімальныя задачы. У менскім «Дынама» усё спакойна, там не сталі рабіць рэвалюцыю пасля 2-га месца. Кіраўнікоў клубу задаволіла праца Сяргея Гурэнкі, які працягнуў рыхтаваць каманду да новага сезону. Праведзена нядрэнная селекцыя, былі добрыя спарынгі. Усё гэта сведчыць аб тым, што «Дынама» будзе спрабаваць выступіць не горш, чым у 2017. «Шахцёру» удалося завабіць у Беларусь калумбійскага футбаліста, ад якога цяпер будуць чакаць шмат. Легіянеры такога калібру не заўсёды могуць зайграць у беларускім чэмпіянаце, прыкладаў хапае. Што будзе, калі ў яго не атрымаецца адразу ўпісацца ў калектыў Марэка Зуба? Увогуле, ад ролі Каньяса у камандзе будзе шмат залежаць. Адзначу, што ў берасцейскім «Дынама» добра спрацавалі ў плане камплектавання: удалося захаваць Арцёма Мілеўскага, які за паўгода стаў неадʼемнай часткаю берасцейскага клубу, запрасілі Паўла Савіцкага – аднаго з лідараў беларускага чэмпіянату апошніх гадоў, вярнулі ў Беларус Аляксандра Гутара. Толькі за гэтых трох хлопцаў кіраўніцтву «Дынама» можна паставіць дзесяць балаў. Сітуацыя вакол самавольнага адʼезду Торесса – гэта асобная гісторыя. Але з яго адыходам Берасце адназначна страціў якаснага футбаліста.
3. Калі шчыра, то не асоба хочацца, каб беларускі футбол атачалі розныя скандалы. Гэта надакучыла. Проста з гэтымі скандаламі ў белфутболу вымалёўваецца адмоўны імідж.

Валерый Ісаеў, футбольны агент

1. Не чакаю нічога рэвалюцыйнага ў змене ўзроўню беларускага футбола.
2. У падрыхтоўкі да сезону, нічога незвычайнага не было. Насцярожвае рэзкае павелічэнне прадстаўнікоў Балканаў у БАТЭ. Мне здаецца не трэба больш двух легіянераў з адной краіны, але БАТЭ заўсёды адрозніваецца сваім шляхам. Берасцейскае «Дынама» больш не хуліганіць на трансферным рынку, прыходзіць вопыт. «Дынама» Менск наагул роўна прайшло перадсезонку, гэта добры знак, калі застаецца трэнер і касцяк каманды.
3. Мяркуючы па пачатку сезону, скандалаў менш не будзе дакладна. Цяпер вось скандал вакол «Крумкачоў».

Алесь Ляўчук belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары