У Беларусі скончылі выбіраць бульбу


Валавы збор склаў звыш за 900 тыс. тонаў – больш, чым летась. Пры

Паводле начальніка галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэя Занеўскага, сельскагаспадарчыя арганізацыі Беларусі цалкам убралі бульбу ў Беларусі да 27 кастрычніка.

«Паводле аператыўных звестак, уборка бульбы ў с/г арганізацыях завершаная ва ўсіх вобласцях. Бульбу ўбралі на 36,9 тыс. гектараў, што складае 100 % да плана», – паведаміў Занеўскі.

Паводле «Інтэрфаксу», усяго па Беларусі, з улікам буйных фермерскіх гаспадарак, накапалі 1, 069 млн тонаў бульбы. Сярэдняя ўраджайнасць склала 251,7 цэнтнераў на гектар, гэта на 33,8 ц / га больш за леташні ўзровень.

Такім чынам, нашая краіна, імаверна, утрымае пазіцыю лідара па вытворчасці бульбы сярод краінаў СНД.

  • Сёлета «на бульбе» з’явіліся смяротныя ахвяры: падчас прымусовых працаў дзяцей «на бульбе» ў вёсцы Селівонаўка, што ў Маладзечанскім раёне, 13-гадовую дзяўчынку збіў цяжкавік. Яна памерла на па дарозе ў шпіталь.

ДД

Глядзі таксама
Каментары