У Беларусі – штармавое папярэджанне


Метэаролагі паведамляюць, што ў чацвер у краіне будуць назірацца неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

У цэнтральных і ўсходніх раёнах рэспублікі, па Менскай вобласці і ў Менску захаваецца паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 15-20 м / с.

Праз гэта па краіне абвешчанае штармавое папярэджанне – аранжавы ўзровень небяспекі.

У чацвер умовы надворʼя на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць актыўныя атмасферныя франты, якія змяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Надвор’е будзе няўстойлівае, пройдзе дождж і снег.

Тэмпература паветра на працягу сутак ад +1 да + 7 ° С. Атмасферны ціск будзе падаць, у другой палове дня пачне расці.

ДД; фота: First Opinion

Стужка навінаў