У Беларусі рэзка скарацілася вытворчасць трактароў, тэлевізараў і бюстгальтараў


Камбайнаў і аўтобусаў сталі вырабляць менш, а сыроў – больш.

Прамысловая вытворчасць за першыя два месяцы года знізілася на 5,6 %, калі параўноўваць з тым жа перыядам мінулага года. Гэта вынікае са справаздачы, якую апублікаваў Белстат.

У той жа час вытворчасць гарсэтных вырабаў склала 44,1 %, абутку – 79,6 %, лесаматэрыялаў – 80,4 %. Істотна скарацілася вытворчасць самазвалаў (63,5 %), трактароў (67,3 %), аўтобусаў (67,2 %), грузавых аўтамабіляў (73,5 %) тэлевізараў (49,6 %), зернеўборачных камбайнаў (37,8 %).

Затое назіраецца ўздым у вытворчасці аўтамабіляў спецпрызначэння (132,1 %), сыроў (135 %), калійных угнаенняў (125 %), дызпаліва і бензіну (108,6 %).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў