У Беларусі прынялі законапраект супраць тэрарызму. Каб ціснуць на грамадзянскую супольнасць?


Размова з палітолагам Арсенем Сівіцкім.

Сенатары Беларусі прынялі новы законапраект аб барацьбе з тэрарызмам, а КДБ фармуе спіс «крытычна важных абʼектаў» краіны. Пра гэта «Белсат» пагаварыў з беларускім палітолагам Арсенем Сівіцкім.

«Мне здаецца, што, калі сацыяльна-эканамічная сітуацыя сурʼёзна пагоршыцца і пачне расці ўзровень пратэставых настрояў у грамадстве, то, хутчэй за ўсё, гэты закон можа быць выкарыстаны для стварэння нейкіх абмежаванняў для дзейнасці грамадзянскай супольнасці. Але ўсё залежыць ад саміх субʼектаў грамадзянскай супольнасці і ад іх дзеянняў. Калі яны будуць ствараць пагрозу для суверэнітэту, для незалежнасці, для канстытуцыйнага ладу, то, відавочна, што яны будуць падпадаць пад гэты закон. Гэта ўжо проста кожнай арганізацыі трэба мець на ўвазе», – адзначыў палітолаг.

Чаму падобны законапраект зʼяўляецца менавіта цяпер? Адказ у відэаразмове вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў