З 9:00 16 красавіка «Раскамнагляд» пачаў блакаваць мэсэнджар. У некаторых карыстальнікаў сайт «Тэлеграму» ўжо недаступны.
З’явіліся паведамленні і пра тое, што Telegram недаступны ў Беларусі ў некаторых мабільных аператараў. Beltelecom, МТС і Velcom не адчыняў прыкладанне цягам 20 хвілінаў. ByFly таксама выдаваў памылку ў браўзеры.
Блакаванне Telegram асудзілі амаль усе сусветныя праваабарончыя арганізацыі. Супраць рашэння суду выступаюць і карыстальнікі сацсетак.
13 красавіка суд заблакаваў Telegram. Аднак існуе шмат спосабаў абыйсці блакаванне. Напрыклад, прыкладанні TunnelBear, VPN Master, Bat VPN і боты Proxy дапамогуць і надалей карыстацца праграмай Паўла Дурава.
«Telegram» нашага тэлеканалу чытайце тут.
ДР belsat.eu