У Беларусі павялічыцца дапамога па догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. На 1 %


Ад лютага павялічыцца памер дапамогі па догляду дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

У лютым–красавіку памер штомесячнай дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў складзе на першае дзіця 261,38 рубля (з 1 лістапада 2016 года да 31 студзеня 2017-га ён складае 260,26 рубля), на другое і наступных дзяцей – 298,72 рубля (цяпер – 297,44), на дзіця-інваліда ва ўзросце да трох гадоў – 336,06 рубля (цяпер – 334,62).

Для разліку дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка 2017-га бярэцца сярэднемесячная зарплата за 4-ы квартал 2016 году, якая склала 746,80 рублёў.

Памер дапамогі па догляду дзіцяці дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сямʼі. На першае дзіця ён складае 35 % сярэднямесячнага заробку па краіне, на другога і наступных дзяцей – 40 %. Дапамога на дзіця-інваліда прызначаецца і выплачваецца бацькам у памеры 45 % сярэднямесячнага заробку незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сямʼі.

ВД, паводле belta.by

 

Глядзі таксама
Каментары