У Беларусі даражэе паліва – другі раз за пяць дзён

ВІДЭА

«Аб’ектыў» пра падаражэнне паліва

З 15 сакавіка на адну капейку павысяцца рознічныя цэны бензіну і дызелю.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіму».

Кошт 1 літру бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 23 капейкі, АІ-95-К5-Еўра – 1 рубель 31 капейку, АІ-98-К5-Еўра – 1 рубель 53 капейкі, дызельнага паліва – 1 рубель 34 капейкі.

Апошні раз цана на паліва змянялася чатыры дні таму: бензін падаражэў на 1 капейку, дызпаліва – на 2.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары