У Беларусі падаражэе праезд


Кошт квіткоў на ўсе віды грамадскага транспарту падымуць да канца новага года. Чакаецца, што квіток на адну паездку падаражэе на 5 капеек.

Пра гэта TUT.BY паведамілі крыніцы, звязаныя з «Менсктрансам».

Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў гендырэктар «Брэстаблаўтатранса» Ананій Хвасцюк.

«Пытанне павышэння кошту праезду ў грамадскім транспарце на 5 капеек разглядаецца, але яно пакуль не вырашанае. Гэта будзе вырашаць Мінюст. Мы чакаем, што ў снежні павысім кошт праезду, але дакладную дату сказаць не магу. Нам неабходна большае павышэнне тарыфаў, але шмат залежыць ад плацежаздольнасці насельніцтва, таму стрымліваюць павелічэнне кошту праезду», – сказаў гендырэктар «Брэстаблаўтатранса» Ананій Хвасцюк.

Паводле яго, у абласных цэнтрах кошт праезду пасля павышэння складзе 45 капеек.

У Менску хочуць павысіць кошты квіткоў на наземны транспарт і метро. Такім чынам, кошт паездкі складзе 55 капеек, а ў метро – 60. Пры гэтым праязныя ў сталіцы могуць падаражэюць на 5%. «Менсктранс» таксама збіраецца ўвесці праязныя на содні і двое содняў.

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў