У Беларусі пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў


Тэрміны вылучэння кандыдатаў – па 8 студзеня ўключна.

Вылучацца на мясцовых выбарах можна трыма спосабамі – праз збор подпісаў, ад палітычных партыяў і ад працоўных калектываў. Дэпутатам мясцовага Савету можа быць абраны грамадзянін Беларусі, які дасягнуў 18 гадоў, калі ён не мае судзімасці і пражывае на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі або звязаны з ёй у сілу прафесійнай дзейнасці. Таксама мае права вылучацца грамадзяне Расеі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

Для таго, каб збіраць подпісы, трэба зарэгістраваць ініцыятыўную групу. Мінімальная колькасць яе членаў складае тры чалавекі, максімальнае – дзесяць.

Ярмошына прагназуе ўдзел досыць вялікай колькасці «кандыдатаў-індывідуалаў». У выбарчыя камісіі пусцілі 34 прадстаўніка апазіцыі. Ад праўладных арганізацыяў – тысячы.

Мясцовыя выбары адбудуцца 18 лютага 2018 года. Датэрмінова можна будзе прагаласаваць з 14 лютага.

Нягледзячы на непразрыстасць працэсу, большасць апазіцыйных партыяў краіны маюць намер удзельнічаць у іх.


ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары