У Беларусі пачала працу місія МВФ


Місія Міжнароднага валютнага фонду пачала сёння працу ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Чакаецца, што эксперты фонду абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржупраўлення сітуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую працу напярэдадні штогадовай місіі МВФ па артыкуле IV (абавязацельствы ў дачыненні да валютнага рэжыму), якая чакаецца ў кастрычніку.

Місія будзе працаваць да 12 чэрвеня.

Афіцыйны Менск сёлета мяркуе пачаць новую праграму супрацы з Міжнародным валютным фондам. Раней заяўлялася, што Беларусь разлічвае на прадастаўленне фондам $3,5 млрд.

«Не даваць грошы дыктатару»

Два тыдні таму Belsat.eu распавядаў пра ініцыятыву беларуса Дзяніса Казакевіча, які перадаў афіцыйны зварот дырэктару еўрапейскага офісу МВФ. У звароце да Міжнароднага валютнага фонду змешчаная просьба не даваць грошай беларускаму рэжыму. Дакумент Дзяніс Казакевіч падмацаваў подпісамі, які збіраюцца пад петыцыяй у інтэрнэце.



Дзяніс Казакевіч у «Гарачым каментары»

Казакевіч мяркуе, што даваць цяпер крэдыт Беларусі ў $ 3,5 млрд не апраўдана як эканамічна, так і палітычна, ведаючы, што хутка адбудуцца буйныя сумесныя вучэнні з Расеяй «Захад-2017». На думку неабыякавага беларуса, даваць грошы «дыктатару, які цынічна парушае правы чалавека», няправільна.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў