У Беларусі на мясцовых выбарах стартавала датэрміновае галасаванне


Прагаласаваць датэрмінова можна будзе цягам пяці дзён да 17 лютага ўключна, з 10-й да 14-й і з 16-й да 19-й гадзіны.

Каб прагаласаваць, неабходна мець дакументы: пашпарт або даведкі органаў унутраных спраў аб страце пашпарта, для вайскоўцаў тэрміновай службы ваенны білет.

Калі пашпарту няма, бюлетэнь могуць выдаць на падставе пасведчання дзяржслужбоўца, студэнцкага білету, пенсійнага пасведчання з фотаздымкам або правоў кіроўцы.

Права прагаласаваць датэрмінова таксама дадзена выбарцам, якія ў дзень выбараў не маюць магчымасці знаходзіцца па месцы жыхарства. Больш пра правілы датэрміновага галасавання чытайце тут.

У Беларусі датэрмінова зазвычай галасуюць 20-30 % выбарнікаў.

Аднак паводле незалежных назіральнікаў і праваабаронцаў, датэрміновае галасаванне дае магчымасці для фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Праз гэта падчас кожнай выбарчай кампаніі праваабронцы канстатуюць выпадкі ціску на вайскоўцаў, студэнтаў і дзяржслужбоўцаў, якіх змушаюць галасаваць датэрмінова.

Правабаронцы заклікаюць карыстацца мабільнай прыладай, якая дапаможа выяўляць парушэнні.

Сёлета на 18,1 тысячы мандатаў дэпутатаў мясцовых саветаў прэтэндуе 22,2 тысячы кандыдатаў. Звычайна кволая кампанія ў мясцовыя саветы, гэтым разам адзначылася цэлым шэрагам вулічных пікетаў не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах. Як і кожную выбарчую кампанію, улада спрабуе перашкодзіць апазіцыйным кандыдататам узяць у ёй удзел.

Мясцовыя выбары прызначаныя на 18 лютага.

Бунт на каленях і недапартыя “Белая Русь”. Навошта нам мясцовыя выбары? | В Беларуси грядут выборы .

ДР belsat.eu

Стужка навінаў