У Беларусі на 1000 мужчынаў – 1150 жанчын


Пасля 35-ці беларускім жанчынам пачынае не хапаць мужчынаў.

У Беларусі на 1000 мужчынаў прыходзіцца 1150 жанчын, паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат. Аднак гэтая прапорцыя змяняецца ў залежнасці ад узросту. Калі ва ўзросце 14-30 гадоў на 1000 хлопцаў прыходзіцца 951 дзяўчына, то пасля 35-гадовага ўзросту колькасць жанчынам пераважае над колькасцю мужчынаў. Ва ўзросце 65 гадоў і старэй колькасць жанчын перавышае колькасць мужчынаў больш, чым у два разы.

Паводле дадзеных на пачатак 2015 года, колькасць насельніцтва Беларусі склала 9 млн 481 тыс.чалавек.

Прапануем вашай увазе архіўны запіс праграмы «Гарачы каментар» з удзелам дэмографа Людмілы Шахоцькі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў