У Беларусі могуць павялічаць ліміты на замовы ў замежных інтэрнэт-крамах


Бязмытны парог на пасылкі могуць павялічыць да $ 200 і 31 кілаграма.

Пра прапанову павялічыць парог увозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях у Беларусь паведаміў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган.

«Ёсць прапанова павялічыць парог да $ 200 і 31 кілаграма. Цяпер прапрацоўваецца праект указа, які будзе ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы», – заявіў міністр.

Ліміты на пасылкі з замежных інтэрнэт-крамаў (не больш за € 22 і 10 кг у месяц) дзеяць ад 14 красавіка 2016 года. За ўсё, што больш ліміту, трэба плаціць 30% мыты. Да таго ж дадаткова трэба заплаціць мытны збор у 5 еўра за здзяйсненне мытных аперацый за кожную пасылку.

Правілы атрымання пасылак па бязмытнай працэдуры ўтрымліваюцца ва ўказе №40. Адным з галоўных ініцыятараў увядзення новых лімітаў быў старшыня Савету Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Ён заяўляў, што пасылкі з Кітаю абвалілі беларускі гандаль і стварылі праблемы для прамысловасці.

Цягам апошніх гадоў у Беларусі назіраўся бум на пакупкі ў азіяцкіх інтэрнэт-крамах. Беларусы набывалі там практычна ўсё: ад гаджэтаў да бялізны.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў