У Беларусі могуць пачаць выкарыстоўваць універсальную вакцыну супраць грыпу


Вакцына, якая ўтрымлівае чатыры актуальных варыянты віруса грыпу (квадрывакцына), можа неўзабаве з’явіцца ў прышчэпачных кабінетах.

На прэсавай канферэнцыі ў Менску кіраўніца Нацыянальнага цэнтру па грыпу РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Наталля Грыбкова распавяла сёння пра новыя квадрывакцыны, якія змяшчаюць усе чатыры варыянты віруса грыпу.

У Беларусі іх пакуль не ўжываюць.

«Мяркую, гэткая вакцына знаходзіцца на стадыі рэгістрацыі, таму ў наступныя сезоны мы зможам выкарыстоўваць і яе», – цытуюць Грыбкову «Беларускія навіны».

Сёлета спецыялісты чакаюць цыркуляцыі двух разнавіднасцяў вірусу грыпу А і двух разнавіднасцяў віруса грыпу В. Супраць іх медыкі будуць выкарыстоўваць трохвалентныя вакцыны вытворчасці Нідэрландаў, Расеі і Францыі, якія добра сябе спраўдзілі ў мінулыя гады.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў