У Беларусі легалізуюць фрыланс?


Пра ідэю вырашэння праблем беспрацоўя і заробкаў насельніцтва праз самазанятасць ва ўрадзе гавораць з мінулага году. Але ўсё больш паходзіць на тое, што хутка фрыланс можа стацца адной з легальных формаў заробкаў насельніцтва.

Праект указу «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асобаў» прадугледжвае магчымасць займацца некаторымі відамі дзейнасці без патрэбы рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Каб лічыцца легальна працуючым трэба будзе толькі выплочваць адзіны падатак па зацверджаных стаўках.

Законапраект прапануе не лічыць прадпрымальніцкай дзейнасцю:

Бытавыя паслугі

  • Рамонт гадзіннікаў,
  • Рамонт абутку;
  • Вытворчасць адзення і галаўных убораў, абутку з матэрыялаў заказчыка;
  • Перацяжку, рамонт і аднаўленне хатняй мэблі з матэрыялаў заказчыка;
  • Паслугі па зборцы мэблі.

Паслугі ў сферы IT

Прадпрымальніцкай дзейнасцю не будуць лічыцца:

  • Кампʼютарнае праграмаванне;
  • Кансультацыйныя паслугі і спадарожныя паслугі;
  • Рамонт і офіснае абслугоўванне офісных машын кампʼютараў і перыферыі;
  • Дзейнасць па інфармацыйнаму абслугоўванню;
  • Навучэнне працы на кампʼютары ў хатніх умовах ці з выездам да карыстальніка.

Аказанне фізкультурна-спартовых паслуг

  • Заняткі фітнесам, пілатэсам, аэробікай, шэйпінгам;
  • Аказанне iншых фізкультурна-спартыўных паслуг у хатніх умовах ці з выездам да спажыўца.

Гатаванне хатняй ежы на продаж

Указ прадугледжвае магчымасць займацца бізнесам тым, хто любіць гатаваць.

  • Кандытарскія і іншыя кулінарныя вырабы;
  • Хлебабулачныя вырабы;
  • Безалкагольныя напоі

можна будзе прадаваць самастойна з выкарыстаннем калясак, латкоў, кошыкаў і іншых прыстасаванняў.

Індывідуальныя спосабы размяшчэння грамадзянаў

Законапраект прапануе не лічыць прадпрымальніцкай дзейнасцю прадстаўленне жылых дамоў, аднакватэрных жылых дамоў на пасодневай аснове для правядзення вяселляў, юбілеяў, банкетаў і іншых мерапрыемстваў.

Таксама пад дзеянне законапраекта пападае пункт прадстаўлення месцаў для кароткатэрміновага пражывання турыстаў.

Будаўнічыя работы

Работы па аздабленню будынкаў таксама выводзяць па-за рамкі індывідуальнага прадпрымальніцтва.

  • Шкляныя, малярныя, тынкавыя работы;
  • Абліцоўванне і пакрыццё сцен і падлогаў;
  • Абклейванне сценаў шпалерамі;
  • Мур і рамонт печаў і камінаў;
  • Распілоўка і колка дроваў

можна будзе ажыцяўляць без статуса ІП.

Налада музычных інструментаў

Налада піяніна і іншых музычных інструментаў таксама пападае пад дзеянне праекту ўказа.

Праект указу тычыцца толькі грамадзянаў Рэспублікі Беларусь.

Праектам указа «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» прадугледжана, што пры ажыццяўленні вышэйпералічаных відаў дзейнасці фізічныя асобы мусяць заплаціць адзіны падатак у парадку i тэрмінах, якія ўстаноўленыя главой 35 Падаткавага кодэксу. Стаўкі адзінага падатку на месяц зацвярджаюць абласныя і Менская гарадская адміністрацыі.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў