У Беларусі даражэе паліва


Бензін даражэе на 400-500 рублёў.

Ад 13 студзеня даражэе аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на адну з аўтазаправак «Белнафтахіма». Новыя кошты: АІ-92 – 11100 рублёў за літр (сёння – 10600), АІ-95 – 11900 (11400), дызель «Еўра 5» – 12300 рублёў (11700).

Гэта першае падаражэнне паліва сёлета. У мінулым годзе яно даражэла пяць разоў, апошні раз – 1 кастрычніка. Тады кошты на бензін і дызельнае паліва выраслі на 4,8 %.

Для параўнання: у пачатку мінулага года літр АІ-92 каштаваў 9500 рублёў, у той час як у канцы года – 11400 рублёў за літр.

Падчас увядзення 30 % камісійнага збору на набыццё валюты кошты на паліва не павышаліся.

НМ, belsat.eu, паводле «Еўрарадыё»

Глядзі таксама
Каментары