У Беларусі да 2020 года не будуць павышаць і ўводзіць новыя падаткі


Гэта прадугледжана дэкрэтам №7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», які падпісаў Лукашэнка. Інфармацыя змешаная на pravo.by.

Дэкрэтам устаноўлена забарона на павышэнне падатковых ставак, а таксама на ўвядзенне новых падаткаў, збораў (мыты) да 2020 года.

Суб’ектам гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт-крамы, прадстаўлена права з 1 студзеня 2018, ужываць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.

Акрамя таго, не будуць спаганяць падаткі з субʼектаў гаспадарання ў выпадку непрадстаўлення патрабавання аб іх выплаце на працягу 5 гадоў з дня заканчэння тэрміну выплаты.

Выключэнне ў выпадках:

  • перавышэння правяраемага перыяду 5 гадоў (згодна з заканадаўчымі актамі);
  • прадстаўлення субʼектамі гаспадарання падатковых дэкларацый з унесенымі зменамі і (альбо) дапаўненнямі.

Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Паводле меркавання ўладаў, гэта ключавы дакумент па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

ДР belsat.eu

 

 

Глядзі таксама
Каментары