У Беларусі чакаецца да -20


Цягам тыдня беларусаў чакаюць моцныя маразы.

20 лютага чакаецца невялікі снег. Месцамі на дарогах захаваецца галалёд. Мінімальная тэмпература ўначы панізіцца да ад -4 да -10, месцамі да -11 -13, максімальная тэмпература ўдзень да + 1.

21 лютага па большай частцы Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. Захаваецца галалёд. Маразы ўзмацняцца. Мінімальная тэмпература ўначы ад -7 да -13, па паўночным усходзе краіны да -15, месцамі пры праясненнях паветра да -16 -19. Максімальная тэмпература ўдзень ад -3 да -8, толькі па крайнім паўднёвым захадзе краіны ўначы ад -4 да -6, удзень ад 0 да -2.

22 лютага марознае надвор’е захаваецца, у некаторых раёнах магчымы невялікі кароткачасовы снег, месцамі галалёд. Уначы ад -8 да -14, па паўночным усходзе краіны ад -15 да -18, месцамі па краіне пры праясненнях паветра да -20. Максімальная тэмпература ўдзень да – 9. Толькі па крайнім паўднёвым захадзе ўначы да -7, удзень да -3.

23 лютага марознае надворʼе захаваецца, месцамі кароткачасовы снег і галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да -11 -17, пры праясненнях паветра да -20. Удзень ад -6 да -12. У паўднёва-заходніх раёнах краіны маразы слабейшыя – уначы ад -5 да -10, удзень ад -4 да -5.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў