У Беларусі будзе пашырана вывучэнне кітайскай мовы


Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка заявіў, што з 1 верасня ў Беларусі будзе пашырана вывучэнне кітайскай мовы. Канкрэтныя лічбы міністр пры гэтым не агучыў.

«З наступнага навучальнага года будзе пашырана вывучэнне кітайскай мовы ў Беларусі, і працэс будзе працягвацца. Гэта абумоўлена рэалізацыяй маштабных сацыяльна-эканамічных і інвестыцыйных праектаў, сярод якіх асабліва вылучаецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень», – сказаў Ігар Карпенка на сустрэчы з прэзідэнтам Хефейского тэхналагічнага ўніверсітэту (КНР) Лянь Лянем, піша БелТА.

Міністр адзначыў, што ў Беларусі ўжо прадстаўлены такія буйныя кампаніі, як Huawei, ZTE, будаўнічыя карпарацыі. «Усё гэта сведчыць пра важнасць вывучэння кітайскай мовы грамадзянамі нашай краіны для таго, каб рэалізаваць пагадненні, заключаныя на высокім узроўні», – адзначыў міністр.

 

КА, belsat.eu

Стужка навінаў