У Беларусі адмянілі ўступныя экзамены ў 5-я класы гімназіяў


Аляксандр Лукашэнка 25 студзеня падпісаў Указ № 30 «Аб прыёме ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і навучанні ў іх». Указ прадугледжвае, што набор у 5-я класы гімназіяў будзе ажыццяўляцца без правядзення ўступных іспытаў.

Усе навучэнцы, якія завершаць навучанне ў 4-м класе гімназіі, змогуць працягнуць навучанне ў 5-м класе гэтай жа гімназіі.

«Адмена экзаменаў дазволіць зняць неапраўданую псіхалагічную і эмацыйную нагрузку на навучэнцаў пачатковых класаў, што ў цэлым будзе спрыяць захаванню іх здароўя», – адзначае прэс-служба Лукашэнкі.

Пры прыёме ў 5-я класы гімназіяў-каледжаў мастацтваў конкурсны адбор па выніках праверкі творчых здольнасцяў захоўваецца.

Адначасова ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжваецца магчымасць вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў