Адпаведнае рашэнне прыняў Нацбанк у рамках комплексу мер «па далейшай стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы і аднаўлення ўстойлівасці функцыянавання валютнага рынку».
Беларускія банкі вяртаюцца да вызначэння курсаў валют у абменніках па схеме +/-2% ад курса Нацбанку.
Як паведамляе «Наша Ніва», першым курсы выставіў «Еўрабанк». Курсы куплі і продажу долара ў ім 13760/14030 рублёў адпаведна. Астатнія банкі арыентуюцца на падобныя лічбы.
Валютны падатак пачалі збіраць 20 снежня. Тады адсотак складаў 30%. Праз 10 дзён яго знізілі да 20%, а з 6 студзеня – да 10%.
ДР, belsat.eu