У беларуса ўзарваліся бяздротавыя навушнікі «Apple», якія ляжалі ў кішэні


Зарадны кейс пасля выбуху

У беларуса ў кішэні джынсаў узарваліся бяздротавыя навушнікі «Apple Air Pods».

Пра гэта паведамляе iphones.ru.

У кішэні Уладзімір узарваўся зарадны кейс «Air Pods». Гэта адбылося без нейкіх на тое прычынаў. Пасля кейс загарэўся.

Акрамя прапаленага адзення і 5-рублёвай купюры, якая згарэла, хлопец атрымаў апёкі.

Гэта не першы падобны выпадак з «Air Pods»: у лютым у амерыканца ўзарваўся адзін з навушнікаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў