У Беларусь вяртаецца зіма


Сіноптыкі абʼявілі на 4-5 студзеня памаранчавы ўзровень небяспекі.

Чакаецца снег, галалёдзіца і моцны вецер.

3 студзеня будзе мокры снег і мяцеліца. Воблачна, на дарогах галалёдзіца. Вецер – заходні, умераны. Тэмпература паветра цягам дня – ад 0 да -6 градусаў.

4 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 м/с, раніцай і днём моцны снег.

5 студзеня па паўночна-заходняй палове краіны раніцай і ўдзень у многіх раёнах краіны – узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

У Менску 4 студзеня ноччу і ў першай палове дня чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, удзень – моцны снег. 5 студзеня – ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с.

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары