У Беларусь вяртаецца амбасадар Ісландыі


Падчас сустрэчы Краўчанка і Аўсгейрстоўхтыр абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-ісландскае супрацы. Фота – МЗС Беларусі.

У Беларусь Бэрглінд Аўсгейрстоўхтыр прыехала пасля місіі ў Францыі, Італіі, Іспаніі і Паўночнай Францыі.

17 ліпеня Алег Краўчанка, намеснік міністра замежных справаў, прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Ісландыі ў Беларусі спадарыню Бэрглінд Аўсгейрстоўхтыр з нагоды пачатку яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.

За плячыма новай амбасадаркі – доўгая кар’ера ў ісландскіх Міністэрстве сацыяльных справаў і Міністэрстве замежных справаў. У 1996–1999 гг.Аўсгейрстоўхтыр была генеральным сакратаром Паўночнай рады.

Перад прыездам у Беларусь Бэрглінд Аўсгейрстоўхтыр выконвала абавязкі амбасадара Ісландыі ў Францыі, Італіі, Іспаніі і Паўночнай Францыі (не па чарзе, а адначасова).

Прэсавая служба МЗС дадае, што амбасадар Ісландыі вяртаецца ў Беларусь пасля больш чым як дзесяцігадовага перапынку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары