У Беларусь вярнулася зіма: снег ці дождж будуць ісці што другі дзень


У Беларусь вярнулася зіма. Калі ў сезоне 2015-га–16-га сярэдняя тэмпература была на 4 градусы вышэй за кліматычную норму, каля – 1,5 градуса, то ў гэтым сезоне айчынныя сіноптыкі абяцаюць кліматычную норму – то бок у сярэднім – 5,5 градусаў.

«Асноўнымі кліматаўтваральнымі фактарамі ўзімку будуць цыркуляцыйныя працэсы ў атмасферы, для якіх характэрнае чаргаванне вільготнага і цёплага паветра з Атлантыкі ды халоднага кантынентальнага паветра з Усходу. Панаванне то вільготных і цёплых, то халодных паветраных масаў створыць няўстойлівы характар беларускае зімы», – кажа Дзмітрый Рабаў з Рэспубліканскага цэнтру Гідраметэаралогіі.

Сярэдняя працягласць марозных перыядаў, паводле сіноптыкаў, будзе складаць пяць–сем дзён. Ападкаў чакаюць больш за кліматычную норму – у сярэднім снег ці дождж будуць ісці што другі дзень. Прагноз на апошні месяц гэтага года – у сярэднім 2-5 градусаў са знакам мінус.

belsat.eu

Стужка навінаў