У Беларусь прыехалі прадстаўнікі Дзярждэпартаменту ЗША


З афіцыйным візітам у Беларусі знаходзяцца намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў пытаннях Еўропы і Еўразіі Брыджыт Брынк і намеснік памочніка дзяржсакратара ў пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Роберт Бершынскі, паведамляе belapan.by са спасылкай на амбасаду ЗША ў Менску.

Цяпер супрацоўнікі Дзярждэпартаменту ЗША праводзяць сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі, паведаміў агенцтву старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

29 кастрычніка Міністэрства фінансаў ЗША працягнула да 30 красавіка 2016 года, але пры гэтым часткова змякчыла санкцыі ў дачыненні беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх канцэрн «Белнафтахім», завод «Белшына», «Нафтан» ды іншыя.

«ЗША 29-га кастрычніка замарозiлi кропкавыя абмежаванні. Але пры гэтым агучылі «хатняе заданне» для афіцыйнага Менску. Што мусіць адбыцца за 6 месяцаў, каб рухацца наперад. Як я разумею прадстаўнiкi Дзярждэпартаменту прыязджаюць, каб патлумачыць на пальцах прынятыя рашэнні», – напісаў Анатоль Лябедзька ў сваім «Facebook’у».

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў