У Беларусь пачалі прыбываць расейскія падраздзяленні ў рамках падрыхтоўкі да вучэнняў «Захад-2017»


У межах падрыхтоўкі да сумесных расейска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» пройдуць спецыяльныя вучэнні з органамі вайсковага кіравання, вайсковымі часткамі і арганізацыямі тылавога і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ўзброеных сіл Беларусі і Расеі.

«З 23 ліпеня для ўдзелу ў сумесных спецыяльных вучэннях прыбываюць падраздзяленні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі», – паведамляе Мінабароны Беларусі.

Беларускія і расейскія вайскоўцы падрыхтуюць пункты і сродкі кіравання вайсковымі часткамі і тылавымі арганізацыямі, а таксама абсталююць раёны практычных дзеянняў арміі.

Сумесныя расейска-беларускія вучэнні «Захад-2017» мусяць прайсці з 14 па 20 верасня на тэрыторыі Беларусі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў