У Беларусь ідзе пахаладанне

video

Аранжавы ўзровень небяспекі. Ужо заўтра ў Беларусі чакаецца рэзкае пахаладанне, але без моцных ветраў і снегападаў.

«Пасля пацяплення чакаецца рэзкі скачок у мінусавыя тэмпературы. Цягам бліжэйшых содняў чакаем 6-12 марозу ў цэнтральных і паўночна-ўсходнім раёнах краіны. На паўднёвым захадзе будзе нуль – мінус 5. А на 26-га студзеня чакаецца ўначы мінус 12-19, пры праяснення – да мінус 23. А днём мінус адзін – чатыры», – распавядае Аляксандр Бяганскі з Белгідраметцэнтру.

Паводле сіноптыкаў, холад у Беларусі захаваецца толькі да пятніцы. Ужо ў выходныя маразы аслабнуць, а дзённыя тэмпературы будуць блізкія да нуля градусаў.

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары