У Беларусь ідуць маразы


22 студзеня чакаецца да мінус 16.

Сіноптыкі прагназуюць у панядзелак 6-12 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 13-16 градусаў, а ў другой палове дня – да 4-10 градусаў ніжэй нуля, паведамляе «Белгідрамет».

Нагадаем, што ў лістападзе 2017 года Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды запусціў афіцыйны сэрвіс @BelgidrometBot.

Пакуль на сэрвіс падпісаныя толькі 9 асобаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў