У Горадню без візы, але з пропускам. Новыя падрабязнасці


Grodno

Горадня

Праз два месяцы замежныя турысты змогуць без афармлення беларускай візы наведаць Аўгустаўскі канал, прылеглыя да яго раёны Гарадзенскай вобласці і саму Горадню.

Праўдападобна, што будзе дзейнічаць такая ж схема, як і ў выпадку нацыянальнага парку «Белавежская пушча», якую замежнікі могуць наведваць без віз. Для гэтага трэба атрымаць адмысловы дакумент.

Як замежнікі наведваюць Белавежскую пушчу без візы

Замежнікі могуць знаходзіцца ў Белавежскай пушчы тэрмінам да трох дзён без візы пры наяўнасці:

  • сапраўднага пашпарту альбо іншага дакументу, які замяняе пашпарт і прызначаны для выезду за мяжу і выдадзенага адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежніка ці міжнароднай арганізацыяй
  • дакументу, які прадастаўляе замежніку права наведвання Нацыянальнага парку

Чытайце таксама >>>> «З дзесяці патэнцыйных турыстаў у Белавежскую пушчу даязджае толькі адзін»

Анкета, на падставе якой выдаецца дазвол на ўезд і знаходжанне ў пушчы, апублікаваны на інтэрнэт-старонцы нацыянальнага парку. Яго трэба спампаваць, запоўніць і выслаць. Зацверджаная і дасланая назад заяўніку анкета становіцца пропускам, які дазваляе перасякаць мяжу і знаходзіцца ў сферы, вызначанай для турыстычных візітаў. Такі пропуск можна набыць, напрыклад, разам з турыстычнай пуцёўкай у польскіх турагенцтвах. Можна і самастойна – онлайн праз старонку нацыянальнага парку «Белавежскай пушча», аплаціўшы перад гэтым турыстычныя паслугі.

ЮВ, НМ, belsat.eu, фотаздымак «Wikipedia»

Глядзі таксама
Каментары