Пацярпелыя ў ДТЗ у Барсэлоне беларусы пакінулі лякарню


Autobusl

Аўтобус пасля ДТЗ

У Іспаніі аўтобус з замежнымі турыстамі трапіў у ДТЗ. У лік пацярпелых трапілі і грамадзяне Беларусі.

Абноўлена. Беларусы, якія пацярпелі 14 верасня ў ДТЗ у Барсэлоне, пакінулі лякарню, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Зміцер Мірончык.

Паводле яго, у сувязі з інфармацыяй пра ДТЗ, апублікаванай у іспанскіх медыях, беларуская амбасада звязалася з камітэтам па бяспецы Барсэлоны. Там пацвердзілі, што сярод пацярпелых былі тры грамадзяніна Беларусі.

«Іх даставілі ў лякарню, якую яны ў выніку пакінулі самастойна, патлумачыўшы, што маюць намер працягваць паездку», – распавёў Мірончык.


Пра інцыдэнт паведаміла выданне «El Mundo» са спасылкай на ўрад Каталоніі.

Па пакуль невядомых прычынах аўтобус з замежнымі турыстамі перакуліўся па дарозе ў аэрапорт Барсэлоны. Адзначаецца, што гэта магло здарыцца праз складаныя змовы надворʼя – ішоў дождж.

У выніку ДТЗ пацярпелі 24 асобы: тры з іх у цяжкім стане, яшчэ шасцёра атрымалі сурʼёзныя траўмы, і 15 – нязначныя.

Месца авараыі

У паліцыі паведамілі, што сярод пасажыраў аўтобусу былі грамадзяне Іспаніі, Нямеччыны, Ірландыі, Вялікай Брытаніі, Літвы, Польшчы ды Беларусі. Пра стан нашых суайчыннікаў нічога не паведамляецца.

МЗС правярае інфармацыю пра наяўнасць пацярпелых беларусаў у выніку ДТЗ у Барсэлоне.

«Правяраем гэтую інфармацыю па лініі амбасады Беларусі ў Парыжы і ганаровага консульства ў Барсэлоне», – заявіў начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Зміцер Мірончык.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by, БелаПАН, фотаздымак Aitor Alvarez / SER Catalunya

Стужка навінаў