У Барселоне электрычка ўрэзалася ў перон. Пацярпелі 48 чалавек


На Французскім вакзале Барселоны электрычка не паспела затармазіць і ўрэзалася ў перон. У выніку пацярпелі 48 чалавек, пяцёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як мінімум 18 пацярпелых шпіталізаваныя, паведамляе El Pais.

Сутыкненне адбылося ў 7:15 па мясцовым часе, рэгіянальная электрычка прыбыла з Сан-Вісэнс-дэ-Кальдерс. Пра прычыны аварыі нічога не паведамляецца.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў