У барацьбу з дэкрэтам «аб дармаедстве» уключыліся гомельцы


Збор подпісаў за адмену дэкрэту № 3 праходзіць каля буйных гандлёвых цэнтраў і ў іншых людных месцах.

Ініцыятывай заняўся жыхар Гомля Дзмітрый Сабураў. Дэкрэт закрануў сямʼю Дзмітрыя: у 2015 годзе ён працаваў не поўны год, а ягоную маці, якая працавала 30 гадоў на адным з прадпрыемстваў, скарацілі, таму яна таксама рызыкуе папоўніць шэрагі «дармаедаў».

У сацыяльных сетках ён пабачыў, што збіраць подпісы пачалі ў Баранавічах. Ён звязаўся з мясцовым актывістам Мікалаем Чарнавусам, даведаўся падрабязнасці, раздрукаваў бланкі і пачаў збор. Цяпер яму дапамагае яшчэ адзін аднадумец.

Паводле Дзмітрыя, людзі актыўна падпісваюцца за адмену абсурднага дэкрэту.

«Падабаецца, як актыўна нашыя грамадзяне падтрымліваюць адмены дэкрэту нумар 3. Свядомасць расце. Падпісвалі і тыя, хто цяпер працуе і не атрымліваў паведамленні з падаткавай»

Цяпер Дзмітрый вядзе на Youtube свой канал пад назвай «Дармаед у дэкрэце».

Чытайце таксама:

Кампанія збору подпісаў за адмену дэкрэту № 3 пачалася 17 студзеня. За чатыры дні петыцыя за адмену дэкрэту аб дармаедах сабрала амаль 11 тысяч подпісаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў