У Баранавічах затрыманні удзельнікаў акцыі «белых аркушаў». Стрым


Жыхар Баранавічаў затрыманыя за ўдзел у акцыі пратэсту 1 траўня – ён трымаў у руках чысты аркуш паперы. Арганізатары на час правядзення акцыі былі ізаляваныя. У журналістаў Белсату спраўджваюць дакуманты.

Акцыя пратэсту 1 траўня ў Баранавічах мусіла адбыцца а 12-й. Жыхароў Баранавічаў заклікалі трымаць у руках чыстыя аркушы паперы. Аналагічная акцыя запланаваная на сення ў Берасці.

Арганізатары акцыі ў Баранавічах былі ізаляваныя: Мікалая Чарнавуса-старэйшага выклікалі ў міліцыю на 12.00, а Мікалая Чарнавуса-малодшага заблакавалі ў сваёй кватэры праваахоўнікі. На акцыю выйшлі 6-8 чалавек, якіх адразу абступілі міліцыянты. Толькі адзін чалавек – Сяргей Кузняцоў – паспеў падняць чысты аркуш паперы і адразу быў затрыманы.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў