У Баранавічах затрымалі вядомага расейскага антыфашыста


Аляксей Сутуга

Як паведамляе анархісцкая суполка «Прамень», у Баранавічах АМАП і людзі ў цывільным уварваліся на лекцыю вядомага расейскага антыфашыста Аляксея Сутуга і затрымалі усіх прысутных (15 чалавек).

Расейскі анархіст і антыфашыст Аляксей Сутуга (мянушка Сакрат) з 2014 па 2017 год знаходзіўся за кратамі, ён быў асуджаны за бойку з ультраправымі актывістамі. Паплечнікі Сутугі лічылі яго пераслед палітычна матываваным.

Беларускія анархісты не ўдакладняюць, што за лекцыю чытаў Сутуга ў Баранавічах і дзе канкрэтна мерапрыемства адбывалася. Паводле суполкі «Прамень», амаль усе затрыманыя былі вызвалены. На Сутугу і яшчэ двух расейцаў склалі адміністратыўны пратакол нібыта за распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі, ў іх быў канфіскаваны анархісцкі часопіс «Аўтаном».

В Барановичах ОМОН сорвал лекцию анархиста Алексея Сутуги -…

Publié par Прамень sur dimanche 27 août 2017

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары