У Баранавічах затрымалі эксгібіцыяніста


Пра мужчыну, які паказваў геніталіі, паведаміла студэнтка Баранавіцкага дзяржуніверсітэту.

Дзяўчына расказала праваахоўнікам, што невядомы дэманстраваў геніталіі ў лесапасадцы 19 чэрвеня. Паміж 8:00 і 11:00 студэнтка бачыла яго двойчы.

Міліцыя выявіла, што хуліганства здзейсніў 46-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар. Мужчыну затрымалі і ўзбудзілі крымінальную справу, раней ён ужо быў судзімы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў