Мінёр Баранавіцкага гарвыканкаму раней двойчы мініраваў іншыя будынкі


Высветлена асоба баранавіцкага мінёра.

– Літаральна ў ліпені 2014 года гэты мужчына паведамляў, што мініраваў пракуратуру, – распавёў на прэс-канферэнцыі баранавіцкі міжраённы пракурор Данііл Дзярабін. – Да гэтага мужчына мініраваў цырульню. Быў прызнаны псіхічна хворым. Да яго былі ўжытыя меры медычнага лячэння, але, мабыць, яны яму не дапамаглі. У бліжэйшы час будзе дадзена ацэнка яго дзеянняў.

Інфармацыя пра выбухоўку паступіла ў міліцыю а 6 раніцы. Хуліган патэлефанаваў у міліцыю з мабільнага тэлефону.

Практычна адразу да гарвыканкама прыехалі спецслужбы, людзей з будынка эвакуіравалі,  

Як паведамілі «IP» у сапёрна-піратэхнічнай групе вайсковай часткі №7404, спецыялісты правялі агляд будынка. Выбуховых прылад і падазроных прадметаў яны не выявілі. Прыкладна а 8:30 сапёры пакінулі гарвыканкам. Міліцыя зняла ачапленне. Хуліган затрыманы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў