У Баранавічах падлеткі клаліся «тварам у падлогу», каб здзівіць мінакоў


Падлеткі паспелі паляжаць на прыступках гарвыканкаму, кінатэатра, фантана і пешаходнага пераходу.

Кампанія школьнікаў зладзіла ў Баранавічах так званы «планкінг» – флэшмоб, які прадугледжвае ляжанне з выцягнутымі рукамі ў самых непрадказальных месцах. Як інфармуе «Intex-press», у дэбютнай акцыі пад жыватамі падлеткаў апынуліся прыступкі гарвыканкаму і кінатэатра, фантан, пешаходны пераход. Як патлумачыў адзін з удзельнікаў акцыі, такім чынам ён і яго сябры хацелі ўразіць гараджанаў.

ЗК, паводле «Intex-press».

Стужка навінаў