У Баранавічах будуць судзіць трох ліцэістак за распаўсюд порнакалажу з тварам сваёй аднагрупніцы


Гісторыя пагібельнай фатаграфіі пачалася ўвосень летась, калі 16-гадовая навучэнка прафесійнага ліцэю ў Баранавіцкім раёне загрузіла сабе на тэлефон порназдымак і з дапамогай спецыяльнай праграмы ўставіла ў яго твар аднагрупніцы.

Адрэдагаваную фатаграфію яна захавала на тэлефоне, а ў студзені 2016 года паказала двум сяброўкам і прапанавала размясціць фота ў сацсетках. Пасля публікацыі сяброўкі падзяліліся здымкам з іншымі карыстальнікамі, а таксама даслалі калаж самой дзяўчыне.

Як патлумачыла адна з падследных, яна адчувала да той непрыязнасць.

Пазней падследныя распавялі, што хацелі пажартаваць над аднагрупніцай, бо адчувалі да яе непрыязнасць, распавяла Intex-press.by прэс-сакратар Упраўлення Следчага камітэту РБ па Берасцейскай вобласці Марына Дранькова.

Пацярпелая паскардзілася адміністрацыі ліцэю, пасля чаго кіраўнікі навучальнай установы звярнуліся ў праваахоўныя органы.

Ліцэістак абвінавачваюць у вырабе і распаўсюдзе парнаграфічнага здымка, здзейсненага групай па папярэдняй змове з выкарыстаннем Інтэрнэту. Дзеўчынам пагражае ад двух да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Аднак пацярпелая не захацела, каб супраць іх узбуджалі крымінальную справу за абразу.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў