У байнэце можа з’явіцца новы гігант: пляцоўка абʼяваў Second.by зліваецца з Kufar


Tut.by прадаў парталу Kufar пляцоўку прыватных абʼяваў Second.by.

Kufar зʼяўляецца найбуйнейшым беларускім рэсурсам абʼяваў і належыць міжнароднаму медыяканцэрну «Schibsted».

Зліццё рэсурсаў будзе здзяйсняцца пад брэндам «Kufar».

Партнёры разлічваюць, што ў выніку гэтай здзелкі ў байнэце зʼявіцца новы гігант. Чакаецца, што штодня рэсурсу будуць наведваць паўмільёна беларусаў, а а плынь новых абʼяваў будзе на ўзроўні 30 тыс. у дзень. Каманда Kufar мяркуе, што кожны пяты беларускі інтэрнэт-карыстальнік будзе наведваць рэсурс як мінімум раз у месяц.

Сума здзелкі зʼяўляецца камерцыйнай таямніцай, але ўсе ўдзельнікі заявілі, што задаволеныя ейнымі вынікамі.

«Schibsted» 6 гадоў мэтанакіравана канцэнтравала намаганні на стварэнні папулярнай народнай пляцоўкі для прыватных абʼяваў, і ў калегаў гэта атрымалася. Цяпер карыстальнікам будзе зручна размяшчаць свае абʼявы на адзіным рэсурсе для ўсёй Беларусі, а не дубляваць інфармацыю на розных старонках», – адзначыў генеральны дырэктар ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» Аляксандр Чакан.

Партнёры абяцаюць, што зліццё Second.by і Kufar будзе максімальна камфортным для карыстальнікаў.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары