У Багдадзе моцны выбух. Дзясяткі загінулых


Тэрарыст-смяротнік узарваў аўтамабіль на адной з найбольш ажыўленых плошчаў у прыгарадзе Багдаду Мадзінат-эс-Садр, дзе пражываюць пераважна шыіты. На дадзены момант вядома пра 35 загінулых. Больш 60 асобаў атрымалі раненні.

Пакуль ніхто не ўзяў адказнасць, але «Ісламская дзяржава» здзейсніла падобныя напады ў мінулым.

31 снежня ў выніку двух выбухаў на рынку ў горадзе загінулі 28 асобаў. Інфармацыйнае агенцтва «ІД» Amaq тады паведаміла, што мішэнню нападаў былі шыіты, якіх ісламісты лічаць вераадступнікамі.

У выніку яшчэ аднаго тэракту каля шыіцкага гораду Наджаф загінулі сем паліцэйскіх.

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў