У багдадскіх тэрактах загінулі больш за 200 чалавек

video

Фота www.pressdemocrat.com

Каля 220 былі параненыя. Гэты напад самы маштабны па колькасці ахвяраў у Іраку за гэты год.

Першы выбух прагрымеў у ноч з 2 на 3 ліпеня ў ажыўленым раёне Эль-Каррада ў цэнтры іракскай сталіцы. Каля рэстарана тэрарысты падарвалі замініраваны аўтамабіль. Другі выбух адбыўся на поўначы гораду. У выніку выбуху загінулі цэлыя сем’і. Шмат ахвяраў з-за цяжкіх апёкаў немагчыма апазнаць. У краіне абвешчана трохдзённая жалоба.

Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Баевікі зладзілі тэракт праз тыдзень пасля таго, як іракскія ўрадавыя войскі вярнулі пад свой кантроль горад Фалуджа, які раней кантралявала «ІД».

ДР belsat.eu паводле bbc.co.uk, France Press

Глядзі таксама
Каментары