У Бабруйску хуліганы пашкодзілі дзверы міліцэйскага аўта, ім пагражае да 6 гадоў турмы


Апоўначы 21 чэрвеня на вуліцы Маскоўскай у Бабруйску спрабавалі разбіць міліцэйскі «Geely».

Супрацоўнікі мясцовага аддзелу Дэпартаменту аховы на спецаўце патрулюючы начны горад, побач з кавярняй «Фараон» вырашылі пагаварыць з групай маладых людзей. Міліцыянты правяралі дакументы, калі два хлопцы аддзяліліся ад групы, падышлі да міліцэйскага аўта « Geely» і сталі рукамі і нагамі біць па кузаву машыны, пашкодзіўшы тым самым дзверы аўта.

Аднаго з парушальнікаў міліцыянты адразу ж затрымалі, другі змог уцячы.

Затрыманым аказаўся раней асуджаны за крадзеж 24-гадовы жыхар Бабруйску. У ягонай крыві было 1,7 праміле алкаголю. Цяпер з маладым чалавекам працуюць следчыя. Асобу другога падазраванага таксама ўсталявалі: яго затрымалі на наступны дзень.

«У адносінах да маладых людзей распачалі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае групай асобаў альбо паўторна. Максімальная санкцыя артыкула – пазбаўленне волі тэрмінам да 6 гадоў», – распавёў старэйшы следчы Бабруйскага міжраённага аддзелу Следчага камітэту Андрэй Цэдзік.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Bobrlife.by

Стужка навінаў